5 траўня 2024, Нядзеля, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Рост цэн у 2014 годзе склаў 16,2%

24

Рост спажывецкіх цэн у 2014 годзе склаў 16,2%, у тым ліку ў снежні - 0,6%.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу 10 студзеня ў Менску начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі цэн Нацыянальнага статыстычнага камітэта Аляксей Яркавец, піша БелаПАН.

Харчовыя тавары падаражэлі на 18,5%, нехарчовыя - на 8,1%, платныя паслугі - на 27,5%.

Паводле слоў Аляксея Яркаўца, найбольшы ўплыў на прырост індэкса спажывецкіх цэн аказалі харчовыя тавары.

У 2013 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 16,5%, у 2015-м прагназуецца на ўзроўні 12%.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках