5 траўня 2024, Нядзеля, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі захоўваецца вышэйшая ступень пагрозы тэрору

2
У Францыі захоўваецца вышэйшая ступень пагрозы тэрору

У французскай сталіцы распачатыя ўзмоцненыя меры бяспекі. Больш за 500 вайскоўцаў размешчаныя вакол Парыжа.

Міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнеў сказаў, што прымаюцца ўсе меры, неабходныя для абароны краіны. Пасля закрытага пасяджэння кабінета міністраў было вырашана пакінуць самую высокую ступень тэрарыстычнай пагрозы ў Францыі яшчэ на некалькі тыдняў, паведамляе BBC.

У краіне прадаўжаецца інтэнсіўны вышук магчымых саўдзельнікаў ісламістаў, якія ўчынілі напады ў апошнія некалькі дзён.

Тым часам у розных гарадах Францыі праходзяць маўклівыя маршы ў памяць аб загінулых. На вуліцы выйшлі ў агульнай складанасці больш за семсот тысяч чалавек.

У нядзелю ў Парыжы адбудзецца "Рэспубліканскі марш" у памяць аб загінулых, на якім будуць прысутнічаць прэм'ер-міністры Брытаніі Дэвід Кэмеран, Італіі Матэа Ренца, Турцыі Ахмет Давутоглу, Гішпаніі Мар'яна Рахой, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск і міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

Кіраўнік французскага МУС паабяцаў узмоцненыя меры бяспекі ў гэты дзень у Парыжы.

Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс сказаў: "У гэты дзень французы гучна заявяць аб сваёй любові да свабоды", - дадаўшы, што яны будуць цвёрдыя і непахісныя перад тварам ворагаў свабоды.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках