5 траўня 2024, Нядзеля, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АМАП разагнаў панк-вечарыну ў цэнтры Менска

66
АМАП разагнаў панк-вечарыну ў цэнтры Менска

Падчас вечарыны ў менскім клубе «Піраты» ў залу ўварваліся байцы спецпадраздзялення.

Відавочцы паведамляюць, што многія з амапаўцаў былі ў масках. Усіх прысутных знялі на камеру, перапісалі іх звесткі і прымусілі разысціся. У гэты момант прысутных выводзяць з клуба. Каля будынка дзяжураць аўтазакі. Першапачаткова іх было два. Потым «падалі» трэці. Пра гэта паведаміў праваабаронца Міхаіл Мацкевіч, супрацоўнік Lawtrend, які прысутнічае на месцы падзей, піша «Наша Нiва».

З ягоных слоў, затрыманыя двое гасцей панк-вечарынкі, якія прадавалі панк-атрыбутыку. Затрыманых першапачаткова музыкаў з Італіі адпусцілі.

Сілавікі ад каментароў адмовіліся.

Знаёмыя затрыманых удзельнікаў вечарынкі паведамілі, што іх на некаторы час замкнулі ў клубе, не дазвалялі адказваць на мабільныя званкі.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках