6 траўня 2024, панядзелак, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая форма кантралёраў - для эфекту раптоўнасці?

58
Новая форма кантралёраў - для эфекту раптоўнасці?

Журналісты даведаліся, навошта кантралёрам замянілі камізэлькі і як яны адрэагавалі на новаўвядзенне.

Спачатку ў транспарце з'явіліся буклеты з узорамі новай формы кантралёраў, а ўжо ўчора яны пераапрануліся ў новенькія камізэлькі. Галоўная рыса абноўкі - непрыкметна. Замест камізэлек з салатавымі палосамі адзенне цяпер цёмна-сіняе, без надпісаў.

Папаўзлі чуткі, маўляў, на такі крок пайшлі праз кемлівых «зайцоў». Заўважыўшы кантралёраў здалёку, многія пачыналі тоўпіцца ля выхаду або прабіваць талоны. Журналісты наважылі даведацца ў «Менсктрансе», ці сапраўды форму ўвялі для эфекту раптоўнасці, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Распрацоўвае і зацвярджае новаўвядзенне Міністэрства транспарту, мы толькі выканаўцы, - патлумачыла памочніца гендырэктара ГП «Менсктранс» Зоя Лабатая. - Не трэба з навіны рабіць сенсацыю. Якая б форма ў кантралёраў ні была, аплачваць праезд - абавязак пасажыраў. Тады і баяцца не давядзецца.

У Міністэрстве транспарту сказалі, што пастанову канкрэтна пра новыя камізэлькі ўсё ж, прымаў «Менсктранс». І зроблена гэта было, хутчэй за ўсё, для таго, каб кантралёры сталі менш прыкметнымі.

- Працаваць апошнім часам складана, - кажа Таццяна Мікалаеўна. Некалькі месяцаў таму жанчына перайшла з кандуктараў у кантралёры. - Быць кантралёрам яшчэ цяжэй, чым кандуктарам. Людзі лічаць кожную капейку, плаціць ніхто не хоча, ад безбілетніка пачуеш такое... І мужчыны, і жанчыны сталі агрэсіўнымі. Некаторыя рукі распускаць пачынаюць. А ў нас жа ёсць нормы, іх выконваць трэба. Мы рады, што ўвялі новыя камізэлькі. Будзем спадзявацца, працаваць лягчэй стане.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках