6 траўня 2024, панядзелак, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Масквы затрымалі актывістаў з плакатам «Я - Шарлі»

15
У цэнтры Масквы затрымалі актывістаў з плакатам «Я - Шарлі»

На Манежнай плошчы ў цэнтры Масквы напярэдадні ўвечары былі затрыманыя актывісты з плакатам у памяць аб ахвярах тэракту ў Парыжы.

Два актывісты былі затрыманыя на Манежнай плошчы, дзе па суботах праходзяць апазіцыйныя адзінкавыя пікеты, паведамляе «АУС-Інфа».

Паводле звестак сайта, які праводзіць маніторынг палітычных затрыманняў, у АУС Якіманка забралі Уладзіміра Ёнава і Марка Гальперына. На іх склалі пратаколы паводле арт. 20.2 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавай акцыі), а затым адпусцілі.

Гальперын распавёў, што ў пратаколах абодвум напісалі, што іх затрымалі з плакатамі «Je suis Charlie». Плакат быў у руках у Ёнава.

«Je suis Charlie» («Я - Шарль») - лозунг у памяць ахвяраў тэракту ў Францыі, дзе ісламісты зладзілі бойню ў рэдакцыі сатырычнага часопіса Charlie Hebdo, якая публікавала карыкатуры на прарока Мухамеда. Гэта тэракт стаў першым у серыі нападаў на гэтым тыдні, якія забралі жыцці 17 чалавек.

У нядзелю ў Парыжы пройдзе, як чакаецца, мільённы «Марш адзінства», у якім возьмуць удзел блізу 40 кіраўнікоў дзяржаў свету.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках