2 траўня 2024, Чацвер, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці з Charlie Hebdo прайшла ў цэнтры Менска

6
Акцыя салідарнасці з Charlie Hebdo прайшла ў цэнтры Менска

Пікет салідарнасці з загінулымі ў Парыжы журналістамі прайшоў ля амбасады Францыі ў Менску.

Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Палітык таксама апублікаваў фатаграфію з акцыі.

«Мы гэта зрабілі. Учатырох. Пікет салідарнасці з Францыяй, са свабодай слова, з сённяшнім Маршам адзінства ў Парыжы. Амаль 40 хвілін», - напісаў ён.

7 студзеня ў Парыжы адбылася атака на рэдакцыю французскага часопіса Charlie Hebdo. Тады трое ўзброеных нападнікаў, якімі былі браты Саід і Шэрыф Куашы і іх саўдзельнік, які амаль адразу здаўся паліцыі, з крыкамі «Алах Акбар» і «Мы адпомсцілі за прарока» адкрылі агонь па людзях у рэдакцыі і вартавых парадку, пасля чаго ўцяклі з месца злачынства. Загінулі 12 чалавек (у тым ліку галоўны рэдактар часопіса і некалькі карыкатурыстаў), яшчэ 11 атрымалі раненні.

9 студзеня Амед Кулібалі захапіў закладнікаў у парыжскім супермаркеце ў знак падтрымкі братоў Куашы. Саід і Шэрыф Куашы былі забітыя пазней за 9 студзеня падчас штурме будынка друкарні ў Дамартэн-ан-Гоэле, у 50 кіламетрах ад Парыжа, дзе яны захапілі аднаго закладніка. Амед Кулібалі быў застрэлены спецназам падчас спецаперацыі.

Сёння ў Парыжы пройдзе марш салідарнасці з ахвярамі тэрактаў з удзелам лідараў краін ЕЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках