6 траўня 2024, панядзелак, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адважная яшчарка выратавала сябра ад вужакі (Відэа)

17

Дзіўны прыклад шляхетнасці і адвагі сярод жывёлы.

У Камбоджы гекон выратаваў свайго сябра ад вужакі. Нягледзячы пагрозу з боку ворага, смелая яшчарка не пабаялася заатакаваць атрутнага паўзуна. Можна з упэўненасцю сказаць, што гэта дзіўны прыклад шляхетнасці і адвагі сярод жывёлы, паведамляе ageofcomp.info.

Геконы - гэта тып яшчарак, унікальнымі асаблівасцямі якіх з'яўляецца здольнасць бачыць скрозь сваю галаву і вушы ды выдаваць гукі, адрозныя ад шыпячых (гукі, якія яны выдаюць, нагадваюць ціўканне і брэх). Сілкуюцца геконы дробнымі птушкамі, грызунамі і нават іншымі яшчаркамі. Нягледзячы на тое, што некаторыя тыпы геконаў можна ўтрымліваць у хатніх варунках, сярод іх ёсць і даволі агрэсіўныя асобіны, якія могуць укусіць у выпадку пагрозы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках