6 траўня 2024, панядзелак, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель, Аланд і Парашэнка абмеркавалі сітуацыю ва Украіне

6
Мэркель, Аланд і Парашэнка абмеркавалі сітуацыю ва Украіне

Перамовы доўжыліся блізу чвэрці гадзіны.

Перад маршам памяці ахвяр тэрактаў, які праходзіць у Парыжы ў нядзелю, 11 студзеня, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правялі сустрэчу, каб абмеркаваць канфлікт вакол Данбаса, паведамляе Deutsche Welle.

Пра гэта паведамляе са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі Аланда AFP, адзначаючы, што ў сустрэчы не ўзяў удзел кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, які таксама прыбыў у Парыж для ўдзелу ў маршы памяці.

Перамовы доўжыліся блізу чвэрці гадзіны. Акрамя Мэркель, Аланда, Парашэнкі і Лаўрова ў маршы памяці ў Парыжы ўзялі ўдзел многія высокапастаўленыя палітыкі з іншых краін. "Сёння мы ўсе разам баронім каштоўнасці дэмакратыі і свабоды слова", - напісаў Пётр Парашэнка ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

Ахвярамі нядаўніх нападаў тэрарыстаў на рэдакцыю сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo, краму кашэрных прадуктаў у Парыжы, а таксама друкарню ў муніцыпалітэце Дамартэн-ан-Гаэль дэпартамента Сена і Марна сталі 17 чалавек.

Фота: zn.ua

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках