6 траўня 2024, панядзелак, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «прагулы» будуць пазбаўляць месца ў дзіцячым садку?

34
За «прагулы» будуць пазбаўляць месца ў дзіцячым садку?

Віцэ-прэм'ерка Наталля Качанава ўважае за няправільнае, што бацькі не водзяць сваіх дзяцей у дзіцячы садок доўгі час без сур'ёзных прычын.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю журналістам, паведамляе БелТА.

"Так, сёння ёсць бацькі, якія проста "трымаюць" месца ў дзіцячым садку, але дзеці сядзяць дома. На мой погляд, так рабіць нельга, бо ёсць людзі, якія маюць патрэбу ў гэтых месцах", - адзначыла віцэ-прэм'ерка. Таму, мяркуе яна, гэта пытанне патрабуе ўвагі, яго трэба разглядаць. Наталля Качанава не выключае, што адным з метадаў можа быць, у тым ліку фінансавы вагар. "А можа і зусім варта падумаць, ці трэба такой сям'і месца ў дзіцячым садку", - дадала намесніца прэм'ер-міністра.

У інтэрв'ю былі закранутыя пытанні, якія тычацца і іншых раней агучаных ініцыятываў, пра якія віцэ-прэм'ерка падзялілася сваім меркаваннем. Да прыкладу, Наталля Качанава пакуль не падтрымлівае прапанову аб патрэбе ўводу платы за наведванне паліклінік.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках