5 траўня 2024, Нядзеля, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеная другая «чорная скрыня» самалёта Air Asia

Знойдзеная другая «чорная скрыня» самалёта Air Asia

Інданэзійскія пошукавыя групы выявілі другую «чорную скрыню» з пацярпелага катастрофу ў канцы снежня самалёта авіякампаніі AirAsia.

Як паведаміў кіраўнік Нацыянальнага камітэта бяспекі на транспарце Інданэзіі, цяпер вадалазы спрабуюць падняць бартавы самапісец на паверхню, паведамляе BBC.

Некалькі гадзін таму была узнятая са дна першая «чорная скрыня» самалёта.

На борце авіялайнера, які ажыццяўляў рэйс QZ8501 з інданэзійскай Сурабайю ў Сінгапур, знаходзіліся 162 чалавекі, выявіць каго-небудзь жывым не ўдалося.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках