5 траўня 2024, Нядзеля, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медустановы Менска зарабілі на іншаземцах $10 мільёнаў

5
Медустановы Менска зарабілі на іншаземцах $10 мільёнаў

У 2014 годзе ўстановамі аховы здароўя Менска аказаныя медыцынскія паслугі замежным грамадзянам на суму 10 млн даляраў.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта ў ахове здароўя Мінгарвыканкама Мікалай Скавародка, паведамляе "Мінск-навіны".

З ягоных слоў, блізу 80% сродкаў, заробленых на аказанні меддапамогі замежным грамадзянам, даводзіцца на стацыянары (бальніцы, дыспансеры, Мінскі кансультацыйна-дыягнастычны цэнтраў).

Як і раней, лідзіруе ў гэтым напрамку 9-я гарадская клінічная бальніца, на пляцоўцы якой працуе Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак. Пры гэтым больш за ўсё пацыентаў прыязджаюць у гэтую клініку з краін блізкага замежжа, часцей з Расеі.

Таксама ў ліку першых па экспарце медпаслуг 6-я і 10-я гарадскія клінічныя бальніцы (ГКБ). У 6-ю ГКБ замежныя пацыенты прыязджаюць на эндапратэзаванне (замену) буйных суставаў. Дарэчы, гэтыя аперацыі, праўда, у значна меншай колькасці, выконваюць і ў Лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. У 10-ю ГКБ прыязджаюць у асноўным за медпаслугамі ў галіне афтальмалогіі.

- У 2014 добра па экспарту медпаслуг спрацавалі паліклінікі, асабліва 2-я цэнтральная раённая і 10-я гарадская, - дадаў Мікалай Скавародка. - Папулярныя ў замежных грамадзян і стаматалагічныя паслугі (тэрапія, зубапратэзаванне), тут лідэр - 12-я гарадская стаматалагічная паліклініка.

Хацелася б заўважыць, што да стаматалогіі, то замежнікі, якія карыстаюцца гэтымі паслугамі (а гэта пераважна грамадзяне Расеі, а таксама ізраільцяне - выхадцы з Беларусі) аддаюць перавагу прыватным ўстановам. Бо вядома, што ўзровень лячэння і абслугоўвання ў дзяржаўнай паліклінікі куды ніжэйшы, чым у прыватных кабінетах. Не выключана, што менавіта праз гэта Міністэрства аховы здароўя перыядычна праводзіць незаконныя "зачысткі" ў прыватнай стаматалогіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках