5 траўня 2024, Нядзеля, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ урэзала тэрмін вяртання грошай для тых, хто спазніўся

2
БЧ урэзала тэрмін вяртання грошай для тых, хто спазніўся

З гэтага часу вярнуць квіток на цягнік спознены зможа толькі цягам гадзіны пасля адпраўлення цягніка.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БЧ.

«З 1 студзеня гэтага года ў выпадку спазнення пасажыра на цягнік міжнародных злучэнняў вярнуць кошт праязнога дакумента (ягоную квітковую частку) можна толькі цягам 1 гадзіны пасля адпраўлення цягніка. Нагадаем, што раней вяртаўся кошт квітка, калі аб спазненні было заяўлена ў білетную касу цягам 3 гадзін.

Таксама з 1 студзеня гэтага года ўнесеныя змены ў правілы перавозкі гадаванцаў. Так, у міжнародных злучэннях перавозка жывёл (сабак, котак, птушак) дапускаецца толькі ў асобным купэ купэйнага вагона не больш за дзьве жывёлы. Пры гэтым пасажыру неабходна аплаціць праезд за перавозку жывёл паводле поўнага тарыфу па ліку незанятых месцаў у купэ», - адзначылі там.

Пры адсутнасці ў перавозчыка магчымасці даць асобнае купэ для перавозкі жывёл такая перавозка не дапускаецца.

«Пакаёвыя жывёлы (сабакі, кошкі, птушкі) павінны быць змешчаныя ў скрыні, кошык, клеткі і свабодна размяшчацца на месцах, адведзеных для перавозкі ручной паклажы.

Сабакі, не змешчаныя ў адмысловую тару, павінны мець наморднік і ланцужок.

Пасажыр нясе поўную адказнасць за парушэнне санітарна-гігіенічных патрабаванняў перавозячых ім жывёл і птушак і абавязаны забяспечыць адпаведную ўборку вагона.

Пасажырам-сляпым дазваляецца правозіць з сабой сабак-павадыроў ў агульных і плацкартных вагонах без дадатковай аплаты. Пры правозе сабак-павадыроў у адным купэ купэйнага вагона пасажыр абавязаны аплаціць паездку па поўным тарыфе па ліку незанятых месцаў у купэ», - падкрэслілі ў БЧ.

Гэтыя змены ўведзеныя ў дзеянне ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй дадатку 1 да ОП СМПС «Пагадненне аб міжнародных пасажырскіх зносінах (ПМПЗ) з улікам асаблівасцяў прымянення ягоных асобных нормаў у дзяржавах-удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі» . Новая рэдакцыя была прынятая на 61 пасяджэнні Рады чыгуначнага транспарту дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якая праходзіла у кастрычніку 2014 года ў Баку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках