27 красавiка 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальніца ў Гомелі: маланка пашкодзіла тэлерадыёцэнтр

10
Навальніца ў Гомелі: маланка пашкодзіла тэлерадыёцэнтр

У Гомелі 12 студзеня была зафіксаваная навальніца.

Маланка ўдарыла ў тэлерадыёцэнтр і пашкодзіла абсталяванне, на кароткі час было спыненае вяшчанне абласнога радыё. У рэдакцыі Гомельскага абласнога радыё БелаПАН паведамілі, што цяпер вядуцца наладачныя працы.

У Гомельскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя адзначылі, што навальніца ў студзені - вельмі рэдкая з'ява, адбываецца звычайна два разы на сто гадоў. У зямлі назапасілася цёплае паветра, а на вышынях - халоднае. За тры кіламетры ад зямлі тэмпература дасягае мінус 17 градусаў. Навальніца адбылася за кошт рэзкага сутыкнення двух кантрасных паветраных мас.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках