5 траўня 2024, Нядзеля, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Financial Times: Санкцыі балюча ўдарылі па суверэннаму фонду РФ

3
The Financial Times: Санкцыі балюча ўдарылі па суверэннаму фонду РФ

Блізу 40 актываў Рэзервовага фонду Расеі прыйдзецца выдаткаваць у бліжэйшыя тры гады, каб пакрыць чаканае павелічэнне дэфіцыту бюджэту.

Маскве прыйдзецца знясіліць актывы двух суверэнных фондаў Расеі ў мэтах забеспячэння выжывання некаторых з найбуйнейшых кампаній краіны, піша The Financial Times (пераклад - zn.ua).

Як сцвярджаюць аналітыкі, у расейскіх кампаній не будзе выбару, ім прыйдзецца звярнуцца да Цэнтральнага банку за дапамогай, каб пагасіць блізу 200 млрд даляраў запазычанасці бліжэйшыя два гады.

Праблемы рэфінансавання, выкліканыя заходнімі санкцыямі, зрабілі два фонды ўразлівымі. У рэзервовага фонду, які прызначаны для пакрыцця бюджэтнага дэфіцыту, цяпер маюцца актывы ў суме $83 млрд, а ў Фонду нацыянальнага дабрабыту - у суме $85 млрд.

«Урад не вызначыўся са стратэгіяй на узніклыя праблемы», - адзначыў партнёр-заснавальнік Macro-Advisory Крыс Уіфер.

Падзенне коштаў нафты і рэзкае абясцэньванне курсу рубля дадало ціску на расейскія кампаніі. Урад РФ ужо прыняў меры для аказання дапамогі ВТБ і Газпрамбанку.

Прафесар эканомікі ў Sciences Po ў Парыжы Сяргей Гурыеў, дадаў, што блізу 40% актываў Рэзервовага фонду прыйдзецца выдаткаваць цягам бліжэйшых трох гадоў, каб пакрыць чаканае павелічэнне дэфіцыту бюджэту.

Хоць блізу паловы сродкаў Фонду нацыянальнага дабрабыту ўжо было выдзелена на развіццё інфраструктуры і іншых праектаў, усе ягоныя актывы могуць быць неабходныя для падтрымкі расейскіх банкаў, сказаў Гурыеў. З яго слоў, урад Расеі не растлумачыў, як ён плануе развязаць праблему з велізарнымі вонкавымі пазыкамі банкаў і прадпрыемстваў краіны.

Рэзервы Расеі скараціліся з $510 млрд да $388 млрд, пасля таго, як урад РФ выдаткаваў больш за $100 млрд на ўмацаванне рубля. Актывы, якія знаходзяцца ў дзвюх суверэнных фондах Расеі, складаюць істотную частку пакінутых запасаў.

Уіфер дадаў, што пройдзе пэўны час, перш чым рэзервовыя фонды вычарпаюць свае актывы цалкам. Бліжэйшым часам пакуль варта чакаць новыя паступленні ў замежнай валюце, паколькі ў Расеі станоўчы гандлёвы баланс.

Раней паведамлялася, Расея заняла пятае месца ў рэйтынгу краін з высокай імавернасцю дэфолту.

22 снежня экс-міністр фінансаў Аляксей Кудрын паведаміў, што паўнавартасны эканамічны крызіс у Расеі пачнецца ў 2015 годзе, нават калі кошты нафты вырастуць да 80 даляраў за барэль. «Сёння магу сказаць, што мы ўвайшлі або ўваходзім у сапраўдны, паўнавартасны эканамічны крызіс, налета мы яго адчуем напоўніцу», - сказаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках