5 траўня 2024, Нядзеля, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Расейцы прыцягнуць Пуціна да адказнасці за хаос

11
Forbes: Расейцы прыцягнуць Пуціна да адказнасці за хаос

Гэта толькі пытанне часу.

Грамадзяне Расеі пачнуць задаваць прэзідэнту Уладзіміру Пуціну нязручныя пытанні і прыцягнуць яго да адказнасці за ўчынены ім хаос. Пра гэта піша на старонках Forbes аглядальнік Марк Накопз, паведамляе УНІАН.

Ён адзначае, што ў Крамлі цяпер прэзідэнт і алігархі з яго атачэння разглядаюць дзве патэнцыйныя пагрозы для свайго багацця. Першая з іх - магчымасць паўтарэння ў Расеі кіеўскага Майдану. Ці ж Уладзіміра Пуціна могуць не перавыбраць прэзідэнтам у 2018 годзе.

Аднак праблемы пачнуцца абавязкова. На думку аглядальніка, паміж Пуціным і расейскім грамадствам дзейнічае неаб'яўленае пагадненне. Ён забяспечвае расейцам стабільны рост заробкаў і ўзроўню жыцця, а народ дазваляе Пуціну беспакарана нажывацца самому і ўзбагачаць сваіх сяброў. Гэта «прыдуманае адраджэнне Расеі» грунтуецца на далярах ЗША, атрыманых ад продажу энэрганосьбітаў.

«Калі становішча стане крытычным і запасы грошай, назапашаныя гадамі, скончацца, шараговыя расейцы абавязкова пачнуць задаваць нязручныя пытанні. Чаму вялікая частка багаццяў Расеі параскраданая? Куды дзеліся даўно абяцаная мадэрнізацыя і дыверсіфікацыя эканомікі? Таму Пуціна прыцягнуць да адказнасці за створаны ім хаос», - піша аглядальнік.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках