5 траўня 2024, Нядзеля, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Raiffeisen Bank можа сысці з Усходняй Еўропы

7
Raiffeisen Bank можа сысці з Усходняй Еўропы

Банкаўская група Raiffeisen Bank International AG можа скараціць бізнэс у Расеі праз высокія рызыкі і занадта нізкі прыбытак.

Пра гэта піша "Коммерсант" са спасылкай на інтэрв'ю старшыні праўлення RBI Карла Севальда карпаратыўнай газеце Raiffeisen-Zeitung. Паводле звестак выдання, цяпер банкіры пераглядаюць рынкі і аналізуюць эфектыўнасць падраздзяленняў, а канчатковаю пастанову прымуць у першай палове 2015 года.

"Там, дзе мы не зможам атрымаць здавальняючы фінансавы вынік і дзе не будзе паляпшэнняў, мы скароцім наш бізнэс або зусім пакінем рынак", - цытуе банкіра выданне.

Раней RBI ацэньвала магчымыя страты на рынках Усходняй Еўропы праз сітуацыю ва Украіне ў 2014 годзе больш чым у 500 мільёнаў еўра. Група ўжо выключыла Расею і Польшчу са спісу прыярытэтных краін, цяпер у "фокус-лісце" засталіся Румынія, Чэхія, Славаччына і Аўстрыя.

"Дочкі" у Расеі і Польшчы - гэта самыя буйныя замежныя банкі групы. У жніўні 2013 Севальд запэўніваў, што група сканцэнтруе намаганні на развіцці бізнэсу перш за ўсё ў Расеі і Польшчы і названых чатырох краінах.

У расейскім Raiffeisen Bank паведамілі, што скарачэнне бізнэсу дэ-факта ўжо адбылося.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках