5 траўня 2024, Нядзеля, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянскія аб'екты ў Францыі будуць ахоўваць 10 тысяч вайскоўцаў

1
Грамадзянскія аб'екты ў Францыі будуць ахоўваць 10 тысяч вайскоўцаў

Дзесяць тысяч вайскоўцаў будуць прыцягнутыя ў Францыі да аховы грамадзянскіх аб'ектаў, якія могуць падвергнуцца нападам экстрэмістаў.

Гэта пастанова была прынятая на сустрэчы прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда з чальцамі кабінета міністраў і кіраўніцтвам праваахоўных органаў, якая прайшла ў Парыжы. На нарадзе абмяркоўваліся меры бяспекі і крокі ў барацьбе з ісламскім экстрэмізмам у святле трагічных падзей мінулага тыдня, паведамляе BBC.

Міністр абароны Францыі Жан-Іў Ле Дрыян заявіў, што вайскоўцы з аўторка прыступяць да аховы найбольш важных аб'ектаў.

Акрамя таго, 5000 паліцыянтаў і супрацоўнікаў службы бяспекі будуць ахоўваць 700 габрэйскіх школ краіны. Міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнёў паведаміў пра гэта бацькам вучняў габрэйскіх школ на сустрэчы, якая прайшла ў адным з раёнаў поўдня Парыжа, дзе ў чацвер была застрэленая жанчына-паліцэйскі.

На сустрэчы, прынамсі, уздымалася пытанне, якое турбуе многіх у Францыі: як здарылася, што экстрэмісты, якія былі добра вядомыя ўладам, здолелі на мінулым тыдні ўчыніць напад на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo, якая ахоўвалася паліцыяй, і забіць 12 чалавек.

Не меншы непакой выклікае і захоп закладнікаў у кашэрным супермаркеце, які адбыўся ў пятніцу, і ў выніку якога загінулі чатыры пакупнікі.

Усяго на мінулым тыдні ў выніку нападаў экстрэмістаў на рэдакцыю часопіса, паліцэйскіх і габрэйскую краму ахвярамі сталі 17 чалавек.

На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс прызнаў "відавочныя промахі" службаў бяспекі пасля таго, як стала вядома, што нападнікі на Charlie Hebdo Саід і Шэрыф Куашы і Амедзі Кулібалі, які захапіў закладнікаў у супермаркеце, былі добра вядомыя спецслужбам, а двое з іх прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за экстрэмізм.

Браты Куашы былі ў спісах падазраваных у тэрарызме амерыканскіх і брытанскіх спецслужбаў. Кулібалі атрымаў турэмны тэрмін за падрыхтоўку ўцёкаў з-за кратаў баевікоў-ісламістаў. У турме ён пазнаёміўся з Шэрыфам Куашы.

Амедзі Кулібалі і браты Куашы былі забітыя ў пятніцу падчас паліцэйскай аперацыі ў іх злове.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках