5 траўня 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія перадасць місіі АБСЕ ва Украіне 10 бронемашын

6
Вялікая Брытанія перадасць місіі АБСЕ ва Украіне 10 бронемашын

13 студзеня адбудзецца цырымонія перадачы 10 бронемашын ад урада Вялікай Брытаніі Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства Злучанага Каралеўства ў Кіеве, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Як адзначаецца, у цырымоніі возьмуць удзел пасол Вялікай Брытаніі ва Украіне Сайман Сміт і амбасадар Эртугуль Апакан, кіраўнік місіі АБСЕ ва Украіне.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ўрад Вялікай Брытаніі вылучыў 1,2 млн фунтаў (больш за $1,87 млн) на аснашчэнне місіі АБСЕ ва Украіне, у тым ліку - наём персаналу і закупку бронемашын.

Вялікая Брытанія раней ужо вылучала на патрэбы арганізацыі 1,9 млн фунтаў.

Раней таксама паведамлялася, што Еўрапейскі звяз і дзяржавы-чальцы гатовыя павялічыць фінансавую падтрымку маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках