5 траўня 2024, Нядзеля, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў чакае «вясновы» тыдзень

4
Беларусаў чакае «вясновы» тыдзень

На гэтым тыдні чакаецца сырое, слотнае і цёплае не па сезону надвор'е.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра ў гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 12 студзеня, піша БелаПАН.

З ягоных слоў, сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 3-6 градусаў, а па поўдні ў асобныя дні на 8 градусаў вышэй за норму, што характэрна для сярэдзіны сакавіка.

У аўторак захаваецца парывісты вецер, чакаецца галалёдзіца. Тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Уночы і раніцай у многіх раёнах, удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Часам ападкі (мокры снег, дождж), уночы на ўсходзе слабая мяцеліца, слабы галалёд. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра уночы мінус 5 - плюс 2°С, на паўночным усходзе да мінус 6-8°С, удзень плюс 1-6°С.

У сераду Атлантыка будзе выносіць у Беларусь яшчэ больш цёплыя паветраныя масы, і тэмпература паветра складзе ўночы мінус 2 - плюс 5°С, удзень плюс 1- 6°С, па поўдні да плюс 8°С. Месцамі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уночы і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень па поўначы месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У чацвер стане крыху халадней: тэмпература паветра ўначы мінус 4 - плюс 2°С, удзень мінус 2 - плюс 4°С. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

У пятніцу пераважна па паўночна-заходняй палове ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы мінус 5 - плюс 2°С, удзень 0 - плюс 6°С.

У выхадныя дні надвор'е істотна не зменіцца: на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 - плюс 3°С, па поўдні месцамі да плюс 5°С.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках