5 траўня 2024, Нядзеля, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Жаўнерчык падпісаў кантракт з БАТЭ

Беларускі абаронца Максім Жаўнерчык падпісаў кантракт з БАТЭ.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт "жоўта-сініх". Жаўнерчык з'яўляецца выхаванцам салігорскай ДЮСШ (першы трэнер - Леанід Васіленка). Пачынаў у дублі мясцовага "Шахцёра" (2003), аднак як футбаліст адбыўся менавіта ў БАТЭ, чые колеры абараняў на працягу пяці сезонаў (2004-08). Да ад'езду на легіянерскі хлеб Максім правёў за асноўны склад 129 матчаў, забіў 9 мячоў, аддаў 13 выніковых перадач (чэмпіянаты Беларусі - 83/6+8; Кубкі Беларусі - 25/2+5; еўракубкі - 21/1+0). У шэрагах барысаўцаў тройчы станавіўся чэмпіёнам (2006, 2007, 2008) і адзін раз уладальнікам Кубка краіны (2006). Жаўнерчык - прадстаўнік той плеяды гульцоў, якія яркімі фарбамі пісалі новую гісторыю БАТЭ і прабівалі дарогу ў дэбютны для "жоўта-сініх" групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, піша pressball.by.

У 2009-14 гадах Максім выступаў за краснадарскую "Кубань" (126 паядынкаў, 2 галы). Тады ж ён трапіў у сферу інтарэсаў трэнерскага штаба нацыянальнай каманды Беларусі (9 матчаў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках