5 траўня 2024, Нядзеля, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У краінах Блізкага Усходу выпаў снег: людзі гуляюць у снежкі і фатаграфуюцца

2

У шэрагу краін Блізкага Усходу і Міжземнамор'я выпаў снег.

Жыхары гэтых краін, для якіх нехарактэрныя ападкі ў выглядзе снегу, фатаграфуюцца і дзеляцца здымкамі ў сацсетках.

Так, на паўночным захадзе Саудаўскай Аравіі ў правінцыі Табук выпаў снег. Непрызвычаеныя да такіх умоў надвор'я саўдзіты ўзрадаваліся зімовым ападкам і сталі публікаваць у сацсетках фатаграфіі. Жыхары цёплай краіны гуляюць у снежкі і дзеляцца краявідамі. Прыгажосці Саудаўскай Аравіі пад пластом снегу набываюць на фотаздымках надзвычайны выгляд. Многія жыхары краіны спецыяльна едуць на машынах у Табук, каб палюбавацца заснежанымі гарамі, паведамляе ZN.UA.

Акрамя таго, снег здзівіў жыхароў шэрагу краін, у якіх ён выпадае вельмі рэдка. Снегапады зафіксаваныя ў Ліване, Дамаску (Сірыя), Іарданіі, Амане.

Таксама снегапады накрылі выспу Крыт і Сантарыні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках