5 траўня 2024, Нядзеля, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы са зброяй незаконна перасягнулі мяжу Беларусі

22
Расейцы са зброяй незаконна перасягнулі мяжу Беларусі

Грамадзяне РФ хацелі паляваць у беларускіх лясах.

Іх затрымалі на Магілёўшчыне, у Хоцімскім раёне, паведамляе «Радыё Свабода».

Двое грамадзян Расеі прыехалі ў мясцовыя лясы, каб папаляваць. Ліцэнзіі на паляванне, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, у іх не было. Дазволу на ўвоз у Беларусь зброі - таксама.

Беларускай дзічыны расейцы здабыць не паспелі. Намер незаконна папаляваць у Беларусі патлумачылі тым, што ў іх краіне стала менш дзічыны. Супраць расейцаў паводле факту незаконнага пераходу мяжы са зброяй распачатая крымінальная справа.

Хоцімскі паляўнічы з трыццацігадовым стажам Валерый Каранкевіч адзначае, што расейцы на паляванні часам пераходзяць беларускую мяжу, але не часта. Часам у паляўнічым запале, кажа ён, хто-небудзь з іх можа апынуцца ў суседняй краіне. Тое ж самае здараецца і з беларусамі. Што тычыцца выпадку з затрыманнем расейцаў, то Каранкевіч называе іх паводзіны абуральнымі.

«Гэта сведчыць, што яны ігнаруюць і не паважаюць беларускія законы. Я перакананы: яны ведалі, што парушаюць закон, але ўсё роўна прыйшлі да нас незаконна і са зброяй. Мяркую, што з маёй пазіцыяй пагодзяцца беларускія паляўнічыя», - кажа Валерый Каранкевіч.

Са слоў суразмоўцы, у расейскіх лясах на самай справе замала дзічыны - у Беларусі яе прыкметна больш.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках