5 траўня 2024, Нядзеля, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца ў ФІФА: «Залаты мяч» атрымае Раналду

2
Крыніца ў ФІФА: «Залаты мяч» атрымае Раналду

Нападнік «Рэала» і нацыянальнай каманды Партугаліі Крышціяну Раналду ў другі раз запар атрымае «Залаты мяч» як найлепшы гулец свету паводле вынікаў 2014 года.

Пра гэта паведамляе «Р-Спорт» са спасылкай на крыніцу ў ФІФА. Паводле вынікаў галасавання партугалец набраў 37,66 адсотка галасоў.

На ўзнагароду таксама прэтэндавалі форвард «Барселоны» аргентынец Ліянэль Месі (15,76 адсотка) і брамнік мюнхенскай «Баварыі» і нацыянальнай каманды Нямеччыны Мануэль Ноер (15,72).

Найлепшым трэнерам года стаў настаўнік зборнай Нямеччыны Ёахім Лёў, які прывёў бундэстым да перамогі на чэмпіянаце свету - 2014 у Бразіліі.

У галасаванні браў удзел 181 трэнер нацыянальных каманд, 182 капітаны зборных, а таксама 181 прадстаўнік СМІ.

Паводле вынікаў мінулага года «Залаты мяч» быў таксама ўручаны Крышціяну Раналду. Да гэтага прыз чатыры разы запар атрымліваў Месі.

Афіцыйна аб перамозе Раналду і Лёва будзе абвешчана на цырымоніі ў Цюрыху, якая пачнецца ў панядзелак, 12 студзеня, у 20:30 паводле менскага часу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках