5 траўня 2024, Нядзеля, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Еўразвяз абавязаны абараняць Украіну

3
Карл Більт: Еўразвяз абавязаны абараняць Украіну

Санкцыі супраць РФ маюць моцны эфект, аднак куды большае значэнне мела б эканамічная падтрымка Украіны.

Пра гэта заявіў былы міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт. Ён прызнаў, што надзеі на дэмакратызацыю ў Расеі, якія ён меў з самага ўступлення на гэты пост у 2006 годзе, не апраўдаліся. Пра гэта ён сказаў у сваім інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Der Standard, піша Inopressa.ru.

"Я мяркую, што расейскае кіраўніцтва пачало ўсведамляць, што дэмакратызацыя стала прадстаўляць для яго ўсё большую пагрозу. Адначасова з гэтым яно хацела спыніць дэмакратызацыю ў суседніх з Расеяй дзяржавах, што пацвярджае вайна ў Грузіі ў 2008 годзе", - заявіў Більт выданню. Вызначальны ўплыў на згортванне дэмакратычных інстытутаў у Расеі, на думку Більта, зрабіла тое, што ў 2012 годзе Пуціну, які вярнуўся на трэці прэзідэнцкі тэрмін, давялося сутыкнуцца з дэманстрацыямі ў самой Расеі. "Вось ён і адрэагаваў далейшым пашырэннем свайго апарата ўлады", - канстатуе былы палітык. Ну а затым адбыліся падзеі ва Украіне. "Тое, што адбываецца ў гэтай краіне, неабходна разглядаць у кантэксце планаў Пуціна што да Еўразійскага эканамічнага саюза, які без Украіны губляе сваё значэнне", - падкрэслівае Більт.

Еўразвяз, са слоў экс-кіраўніка шведскага МЗС, абавязаны абараняць Украіну. Аднак рабіць гэта, як прапанаваў дыпламат, варта не ваенным, а эканамічным і палітычным спосабамі. "ЕЗ - самая буйная эканамічная прастора ў свеце", - нагадвае Більт. "Санкцыі супраць Расеі маюць моцны эфект, аднак куды большае значэнне мела б эканамічная падтрымка Украіны, - працягвае былы міністр. - Калі, да прыкладу, параўнаць фінансавую падтрымку, якую ЕЗ робіць Грэцыі, з той, што аказваецца Украіне, то апошняя падасца не больш чым грашыма на кішэнныя выдаткі".

Агулам Більт не ўважае палітыку расейскага прэзідэнта Пуціна за паспяховую. "Палітыка Пуціна, наадварот, прыводзіць да паслаблення Расеі, - канстатуе ён. - Ужо цяпер капітал выцякае з краіны, а сярод інвестараў пануе велізарны недавер. Так, Пуцін павялічвае вайсковую моц Расеі, але калі паглядзець на Данбас, то там пануе разруха і бандыцкія групоўкі". "З Крымам таксама ўсё выявілася не так проста, як Пуцін меркаваў з самага пачатку, - дадае дыпламат. - Сувязь з мацерыком наладжаная толькі праз адзін-адзіны паром, а людзям, з інфармацыі, якая маецца ў маім распараджэнні, даводзіцца чакаць суткамі, каб патрапіць на яго. Таксама Крым адчувае перабоі з электрычнасцю і водазабеспячэннем".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках