5 траўня 2024, Нядзеля, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтары Кнігі рэкордаў Гінэса назвалі галоўныя дасягненні года (Відэа)

Аўтары Кнігі рэкордаў Гінэса назвалі шэсць галоўных дасягненняў 2014 года.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце выдання. У спіс уключаныя рэкорды, устаноўленыя жыхарамі Расеі, Партугаліі, Францыі, ЗША і Японіі, піша Lenta.ru.

Сярод галоўных рэкардсменаў года была каманда з грамадзян Расеі і Францыі, якая склала гіганцкую мазаіку з бутэлькавых коркаў у форме бочкі. Кампазіцыя займае плошчу ў 150 квадратных метраў. Для яе стварэння спатрэбілася 285.000 коркаў і 270 кілаграмаў клею. На мазаіцы, якая атрымала назву «Гіганцкая бочка», намаляваныя старажытнагрэцкія багі, віды Санкт-Пецярбурга і Бардо. Улетку 2014 года гэтая праца выстаўлялася на набярэжнай французскага горада.

У лік рэкардсменаў увайшлі таксама жыхарка Партугаліі Марыя Кансейсаў (Maria Conceicao), якая прабегла серыю з сямі марафонаў агульнай працягласцю ў 41 дзень, і амерыканец Пітэр Нестлер (Peter Nestler), які выканаў 100 скачкоў праз скакалку за 23,78 секунды. Акрамя таго, аўтары Кнігі рэкордаў Гінеса адзначылі 344 чалавек, якія разам выканалі тагальскі рытуальны танец цініклінг на стадыёне ў Даласе (ЗША). У спіс уключаныя і два дасягненні, зробленыя ў Японіі, - самы вялікі ў свеце фон для фатаграфавання (на драўляным стэндзе намаляваныя горы) і найбуйнейшая мазаіка з бабоў.

Спіс галоўных дасягненняў года быў складзены паводле вынікаў галасавання на сайце Кнігі рэкордаў Гінэса. Адзначаецца, што аўтары шасці пералічаных рэкордаў з'яўляюцца фіналістамі, з якіх наведвальнікам сайта трэба будзе выбраць аднаго пераможцу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках