5 траўня 2024, Нядзеля, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа пакінуць Беларусь без нафтапошлін

9
Расея можа пакінуць Беларусь без нафтапошлін

Магчымасць Беларусі ў 2016-м годзе пакінуць у сваім бюджэце экспартныя мытныя пошліны на нафтапрадукты будзе прадметам перамоў.

Магчымасць Беларусі ў 2016-м годзе, як і ў гэтым годзе, пакінуць у сваім бюджэце пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў, выпушчаных з расейскай нафты, яшчэ будзе прадметам перамоў. У гэтым годзе гэтая дамоўленасць дазволіць папоўніць беларускі бюджэт прыкладна на 1,5-2 млрд. даляраў (яна будзе залежаць ад узроўню цэн), піша "Беларускі партызан".

"Мы цалкам адмовіліся ад кампенсацыі экспартных пошлін толькі на 2015 год. Рашэнне на 2016 год з'явіцца толькі ў сярэдзіне 2015 года", - сказаў у інтэрв'ю "Ведомостям" намеснік міністра фінансаў Сяргей Шаталаў.

Як раней паведамлялася, Беларусь штогод пералічвала ў расейскі бюджэт каля 3-4 млрд даляраў пошлін ад экспарту нафтапрадуктаў, выпрацаваных з пастаўленай бяспошлінна расейскай нафты. Менск дамогся права ў 2015 годзе пакінуць у сваім бюджэце 1,5 млрд. даляраў вывазных экспартных пошлін на нафтапрадукты з расейскай нафты. Пазней улады Беларусі запыталі дадатковую кампенсацыю ў сувязі з правядзеннем падатковага манеўру ў Расеі, які прадугледжвае паступовае зніжэнне экспартных пошлін на нафту з перакладваннем фіскальнай нагрузкі на здабычу, гэта значыць з павышэннем ПЗКВ на нафту. Аляксандр Лукашэнка ацэньваў страты Беларусі ад падатковага манеўру больш чым у 1 мільярд даляраў. У кастрычніку мінулага года бакі змаглі дамовіцца.

Усе сродкі, якія паступяць у бюджэт Беларусі ад экспартных пошлін на нафтапрадукты, плануецца накіраваць на пагашэнне знешняга доўгу. Па ім прыйдзецца выплаціць у 2015-м годзе 3 млрд. даляраў, яшчэ 1 млрд. спатрэбіцца на абслугоўванне. На гэтыя мэты пойдуць паступленні ад экспартных пошлін на нафтапрадукты (у бюджэт закладзеная сума ў 1,9 млрд. даляраў) і мытных пошлін ад экспарту нафты (334,6 млн. даляраў).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках