5 траўня 2024, Нядзеля, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явяцца новыя турыстычныя знакі

3
У Беларусі з'явяцца новыя турыстычныя знакі

Адмысловымі знакамі могуць быць пазначаныя спальныя месцы, санітарныя станцыі для дамоў на колах, стаянкі для аўтобусаў.

Адпаведныя рэкамендацыі змяшчаюцца ў маркетынгавым даследаванні Нацыянальнага агенцтва турызму, прысвечаным арганізацыйна-метадычным і нарматыўна-прававым забеспячэнні развіцця сістэмы кемпінгаў і спадарожных паслуг у Беларусі, паведамляе БелТА.

У аддзеле якасці і вучэбна-аналітычнай працы НАТ распавялі, што дапаўненні ў стандарт СТБ 1821-2007 «Знакі інфармацыйныя турыстычныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» прапануецца ўнесці для развіцця кемпінгавага руху ў Беларусі.

Адмысловымі знакамі могуць быць пазначаныя спальныя месцы, санітарныя станцыі для дамоў на колах, стаянкі для аўтобусаў. Мяркуецца інфармаваць турыстаў аб наяўнасці бесправаднога доступу ў інтэрнэт і кабельнага тэлебачання, магчымасці знаходзіцца на пэўнай тэрыторыі з хатнімі жывёламі, доступе да электрасеткі. Універсальныя турыстычныя сімвалы будуць паказваць месцазнаходжанне пляжу і месцы для конных прагулак. Прапануецца распрацаваць і выкарыстоўваць турыстычны знак «Назіранне за прыродай».

Акрамя гэтага, спецыяльныя знакі для намётавага лагера аўтатурыстаў і стаянкі дамоў на колах могуць з'явіцца ў СТБ 1140-99 «Знакі дарожныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы».

Стандарт СТБ 1821-2007 «Знакі інфармацыйныя турыстычныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы» дзейнічае ў Беларусі з 1 сакавіка 2008 года. Ён распаўсюджваецца на турыстычныя інфармацыйныя знакі (паказальнікі і шчыты), інфармацыя на якіх фарміруецца з выкарыстаннем турыстычных інфармацыйных знакаў. Знакі класіфікуюцца ў пяць груп для абазначэння агульнай турыстычнай інфармацыі, турыстычнага абсталявання і паслуг, транспартнага абслугоўвання турыстаў, месцаў спартыўнага і вонкавага адпачынку, славутасцей.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках