5 траўня 2024, Нядзеля, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нямеччыны: Сустрэча ў «нармандскім фармаце» ў Астане пад пагрозай зрыву

5
МЗС Нямеччыны: Сустрэча ў «нармандскім фармаце» ў Астане пад пагрозай зрыву

Кіраўнікі МЗС "нармандскай чацвёркі" да гэтага часу не ўзгаднілі ключавыя пытанні сустрэчы ў Астане.

Прапанаваная Кіевам сустрэча ў так званым "нармандскім фармаце" ў Астане, прызначаная на 15 студзеня, па ўсёй верагоднасці, не адбудзецца, лічаць у Берліне, паведамляе Deutsche Welle. "Сёння раніцай мы ўсё яшчэ не ў стане сказаць, ці будзе палітычна мэтазгодным правядзенне падобнай сустрэчы", - заявіў у панядзелак, 12 студзеня, прадстаўнік МЗС ФРГ Марцін Шэфер (Martin Schäfer).

Да меркаванага саміту з удзелам лідараў Украіны, РФ, Нямеччыны і Францыі застаецца толькі 72 гадзіны, а такая сустрэча павінная быць "добра падрыхтаваная", цытуе словы Шэфера агенцтва AFP.

Адначасова прадстаўнік нямецкага знешнепалітычнага ведамства ўказаў, што падчас сустрэчы ў Берліне кіраўнікоў МЗС краін "нармандскай" чацвёркі 12 студзеня будзе зробленая яшчэ адна спроба дасягнуць канкрэтных вынікаў. Важнымі пунктамі пры гэтым з'яўляецца правядзенне дэмаркацыйнай лініі паміж пазіцыямі ўкраінскіх войскаў і прарасейскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, вывад і разгрупаванне асабліва цяжкіх узбраенняў і захаванне рэжыму перамір'я, падкрэсліў Марцін Шэфер.

Між тым прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ў графіку Уладзіміра Пуціна паездка ў Астану для ўдзелу ў саміце 15 студзеня не значыцца. Паводле ягоных слоў, удзел у гэтай сустрэчы будзе, у прыватнасці, залежаць ад вынікаў перамоў на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў 12 студзеня ў Берліне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках