5 траўня 2024, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры ўзламалі Twitter Цэнтральнага камандавання войска ЗША

7

Хакеры-ісламісты ўзламалі Twitter-старонку Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША (CENTCOM).

Хакеры, якія заявілі пра свае сувязі з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава», узламалі Twitter-старонку Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША (CENTCOM), паведамляе Lenta.ru.

«Амерыканскія салдаты, мы ідзем, сачыце за вашымі спінамі. ІДз», - гаворыцца ў першым пасля ўзлому паведамленні, якое было апублікаванае ў 20:30.

Кіберзлачынцы таксама размясцілі ў Twitter інфармацыю, якая, паводле іх сцвярджэння, раскрывае аператыўныя планы Пентагона на выпадак ваенных дзеянняў у КНДР і Кітаі. Акрамя таго, на старонцы змешчаныя спісы амерыканскіх генералаў з адпаведнымі адрасамі.

Паводле звестак на 21:22, акаўнт CENTCOM заблакаваны, аднак копіі паведамленняў даступныя ў кэшы Google.

У Пентагоне, як паведамляе Reuters, пацвердзілі факт узлому. У цяперашні час спецыялісты спрабуюць вырашыць праблему.

Цэнтральнае камандаванне ЗША - адзінае баявое камандаванне ў складзе Узброеных сіл ЗША, якое адказвае за планаванне аперацый і кіраванне амерыканскімі войскамі ў выпадку ваенных дзеянняў у рэгіёнах Сярэдняга Усходу, Усходняй Афрыкі і Цэнтральнай Азіі. CENTCOM каардынуе авіяўдары па пазіцыях ІДз у Сірыі і Іраку, нагадвае РІА «Новости».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках