5 траўня 2024, Нядзеля, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераможцаў Кантынентальнага кубка ў Гародні сустрэлі салютам

2
Пераможцаў Кантынентальнага кубка ў Гародні сустрэлі салютам

У Гародні сёння сустракалі хакеістаў клуба «Нёман», якія прыбылі з нямецкага Брэмерхафена з перамогай у суперфінале Кантынентальнага кубка.

Пераможцаў прыйшлі павітаць прадстаўнікі ўладаў, кіраўніцтва клуба, заўзятары і журналісты, паведамляе БелТА.

Каманду сустракалі пад гукі аркестра МНС, у яе гонар запаліліся залпы феерверку. Пераможцам былі адрасаваныя віншаванні і словы падзякі.

Галоўны трэнер клуба Васіль Спірыдонаў выказаў меркаванне, што перамога «Нёмана» ў такім турніры яшчэ раз прадэманстравала, што беларускі хакей здольны на высокія вынікі. Гэта дасягненне для ўсёй краіны.

Хакеісты, якія стаміліся пасля дарогі, але задаволеныя, прымалі віншаванні і фатаграфаваліся з заўзятарамі з прывезеным трафеем.

Гарадзенскія хакеісты датэрмінова сталі пераможцамі суперфіналу розыгрышу Кантынентальнага кубка, які адбыўся 9-11 студзеня, і атрымалі права выступіць у Лізе чэмпіёнаў, дзе яшчэ не гулялі беларускія каманды.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках