3 траўня 2024, Пятніца, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прадаўжае везці ў РФ забароненыя тавары

12
Беларусь прадаўжае везці ў РФ забароненыя тавары

Расея занепакоеная фактам пранікнення забароненых прадуктаў з Беларусі

За пяць месяцаў дзеяння эмбарга, якое выгадна беларускім кампаніям, суседнія краіны так і не дасягнулі дамоўленасці ў рээкспарту. Не дапусціць у Расею забароненыя харчовымі санкцыямі тавары дапаможа толькі ўзмоцнены дагляд грузаў, мяркуюць эксперты, паведамляе gazeta.ru.

Паводле звестак Рассельгаснагляда, еўрапейскія фуры праязджаюць расейскую мяжу, заручыўшыся беларускімі фітасанітарнымі сертыфікатамі. Паводле падробленых дакументаў у Расею правозяць прадукцыю з Літвы, Чэхіі і Балгарыі. Рассельгаснагляд выявіў 58 выпадкаў фальсіфікацыі фітасанітарных сертыфікатаў.

Нагадваем, што Расея ўвяла санкцыі на прадукты з тых заходніх краін, якія першыя ўвялі санкцыі ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках