3 траўня 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускай мяжы канфіскаваныя сем іншамарак

5
На беларускай мяжы канфіскаваныя сем іншамарак

Сем фактаў неадпаведнасці ідэнтыфікацыйных вінаў-нумароў на кузавах аўтамабіляў са звесткамі, названымі ў тэхпашпарт, выявілі беларускія памежнікі.

Іх выявілі 8 і 11 студзеня пры афармленні іншамарак у розных пунктах пропуску, якія ідуць з Літвы і Польшчы, паведамляе БелаПАН.

У шасці выпадках кіроўцамі з'яўляліся грамадзяне Расеі.

Усе транспартныя сродкі былі з рэгістрацыйнымі нумарнымі знакамі Расеі. Аўтамабілі канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні для правядзення экспертыз.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках