3 траўня 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меліціна Станюта распавяла, чым зоймецца пасля завяршэння кар'еры

1
Меліціна Станюта распавяла, чым зоймецца пасля завяршэння кар'еры

Лідэр зборнай Беларусі ў мастацкай гімнастыцы распавяла, дзе правяла адпачынак і чым плануе заняцца пасля завяршэння спартыўнай кар'еры.

Пра гэта яна распавяла minsknews.by.

- Меліта, дзе сустракалі навагоднія святы?

- У гарачай краіне. Сонца, мора, пляж (усміхаецца). Пару гадоў таму я ўжо ездзіла адпачываць у снежні, але каб вось так сустрэць Новы год на моры - гэта ўпершыню. Справа ў тым, што нам як раз далі адпачынак з 27 снежня да 4 студзеня. І ляцець з тым разлікам, каб вярнуцца 31-га чысла, не было сэнсу. Вось і атрымалася, што 1 студзеня сустрэла не на снезе, а на пяску.

- І як адчуванні?

- Напэўна, таго самага адчування Новага года не было, затое выдатна адпачыла пад сонейкам. Яго цяпла мне вельмі не хапала. Усёй зборнай патрэбен быў адпачынак. Вельмі доўга яго чакалі, цярпелі. Бо пасля чэмпіянату свету ў Ізміры, які завяршыўся ў канцы верасня, мы не адпачывалі, прадаўжалі працаваць.

- Чым запомніўся мінулы год? Што атрымалася і што выйшла не так, як хацелася б?

- Яскравым для мяне быў чэмпіянат Еўропы ў Баку (Меліта Станюта заваявала сярэбраны медаль у індывідуальным мнагабор'і). Шчыра, не чакала такога выніку.

- Вы ж выступалі там пасля абвастрэння траўмы ступні...

- Так, за месяц да этапу Кубка свету ў Менску ў мяне выкруціўся шруб, імплантаваны ў нагу пасля пералому ступні, які я атрымала ў 2010 г. Даўняя траўма. Нейкі час стан сапраўды быў няважным, але потым, пасля менскага этапу, дала назе адпачыць, і ў Баку сябе адчувала нашмат лепш. Хоць, вядома, прысутнасць жалеза не праходзіць бясследна для арганізма, часам бываюць абвастрэнні. Тут нічога не зробіш. Трэба прадаўжаць працаваць. Калі ў Баку ўсё склалася, то на чэмпіянаце свету разлічвала на іншы вынік (Станюта ўзяла "бронзу" у практыкаваннях з мячом і «срэбра» ў камандным заліку. - заўвага. аўт.). У прынцыпе, заўсёды хочацца большага. Не будзь імкнення да новых перамог і медалёў, то даўно б ужо скончыла выступы.

- А наогул задумваліся, чым будзеце займацца пасля завяршэння спартыўнай кар'еры?

- Час ад часу пра гэта даводзіцца думаць. Асабліва ў цяжкія перыяды. Ды і ўзрост мой для мастацкай гімнастыкі, можна сказаць, перадпенсійны. Ёсць некалькі варыянтаў. Цяпер цяжка сказаць, які з іх мне больш адкрыецца. Было б цікава папрацаваць на тэлевізіі. Можа, весці аўтарскую праграму, можа, штосьці яшчэ. Ёсць другая, амаль утапічная ідэя: адкрыць якое-небудзь спартовае піяр-агенцтва. Выкажам здагадку, з'явілася ў нас новае імя ў спорце, і можна было б яго прасоўваць. Каб спартовец з'яўляўся на тэлебачанні, у газетах, на тых жа білбордах у горадзе. На мой погляд, беларускім атлетам такой раскруткі вельмі не хапае.

- Якія цяпер планы на сезон?

- У студзені з камандай паедзем на турнір. Гэта неафіцыйны старт. Цяпер актыўна абкатваем новую праграму на 2015, таму трэба як мага больш выступаць. Чым раней мы ўбачым нейкія недахопы, тым менш будзе праблем у далейшым. Да таго ж у траўні чэмпіянат Еўропы ў мастацкай гімнастыцы прыме Менск. На ім хацелася б добра выступіць.

- Перад беларускімі заўзятарамі будзеце хвалявацца больш, чым звычайна?

- Хваляванне ў мяне заўсёды ёсць. Але, шчыра кажучы, усе гэтыя перажыванні накатваюць паступова. Хвалюешся за тое, што будзе ўжо зусім хутка. У гэтым выпадку гэта наш студзеньскі турнір. Праграма новая, яшчэ сыраватая. Да таго ж цалкам можа апынуцца, што яна яшчэ не канчатковая. Было пару разоў, калі рыхтавалася да сезону пад адну музыку, выступала на спаборніцтвах, а потым мне казалі: «Не, не тое». І даводзілася ўсё мяняць. Падчас спаборніцкага перыяду гэта даецца вельмі цяжка. Спадзяюся, што сёлета такога не адбудзецца. Але хто можа ведаць напэўна? Таму аб хатнім еўрапейскім першынстве пакуль не думаю.

- Як складваюцца стасункі з рыштункам? Ёсць любімчыкі?

- Цяжка адказаць на гэтае пытанне. Усё маё, роднае. Столькі гадоў ужо з імі правяла. Спачатку, вядома, былі свае прыхільнасці. Падабалася скакалка. Напэўна, таму, што яе першай давалі ў рукі дзецям, якія займаліся мастацкай гімнастыкай. Быў яшчэ абруч, але ён разбіваўся. Таму скакалка нейкі час заставалася нумарам адзін. Але потым, калі дайшла да пэўнага ўзроўню падрыхтоўкі, вылучыць нешта адно цяжка. Сябрую з усім рыштункам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках