3 траўня 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месі заявіў аб жаданні пагуляць у адной камандзе з Раналду

3
Месі заявіў аб жаданні пагуляць у адной камандзе з Раналду

Нападнік гішпанскай «Барселоны» Ліянэль Месі заявіў, што хацеў бы пагуляць у адной камандзе з форвардам мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду.

Пра гэта паведамляе Marca.

«Я думаю, што калі б мы гулялі ў адной камандзе з Раналду, то нам было б вельмі цяжка. Але я хацеў бы пагуляць з ім», - адзначыў Месі.

У панядзелак, 12 студзеня, у швейцарскім Цюрыху прайшла цырымонія ўручэння «Залатога мяча». Пераможцам з вялікай перавагай стаў Раналду. Месі заняў другое месца, а брамнік мюнхенскай «Баварыі» і зборнай Нямеччыны Мануэль Нойер - трэцяе, піша Lenta.ru.

Такім чынам, 29-гадовы партугалец двойчы запар выйграў «Залаты мяч». Дагэтуль чатыры гады запар узнагароду здабываў Месі.

«Залаты мяч» - прыз, які ўручаецца паводле вынікаў года лепшаму футбалісту свету. Узнагарода была заснаваная у 2010 годзе пасля таго, як Міжнародная федэрацыя футбола пастанавіла аб'яднаць дзве прэміі - «Залаты мяч» паводле версіі французскага выдання France Football і «Гулец года ФІФА».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках