3 траўня 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістку з Берасця аштрафавалі за працу без акрэдытацыі

Журналістку з Берасця аштрафавалі за працу без акрэдытацыі

Аліну Літвінчук аштрафавалі на 5,4 мільёна рублёў.

Такую пастанову ў дачыненні да берасцейскай незалежнай журналісткі вынес суд Ленінскага раёна абласнога цэнтра. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Аліну Літвінчук абвінавацілі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі паводле сумна вядомага артыкула 22.9 ч.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Прынамсі, у матэрыялах разгледжаных у судзе, фігуравала «перадача інфармацыі» аб дзейнасці Берасцейскага абласнога аддзялення арганізацыі «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых» (YMCA), якой была прысвечана публікацыя на сайце «Радыё Рацыя».

«Я адмовілася даваць якіх-небудзь паказанні, - распавяла Аліна Літвінчук. - Суд зрабіў высновы на падставе паказанняў сведкі - прадстаўніка YMCA Аляксандра Драчука. Суддзя Святаслаў Каліна, выслухаўшы сведку, нават не выходзіў у дарадчы пакой, паколькі меў пры сабе падрыхтаваную пастанову, якую адразу ж зачытаў. Відавочна, што ў гэтым выпадку парушаныя мае правы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе кожнаму грамадзяніну права на бесперашкодны збор і распаўсюд інфармацыі.

Аліна Літвінчук заявіла, што будзе абскарджваць пастанову.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках