3 траўня 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік аддзела адукацыі Берасцейскага райвыканкама арыштаваны?

21
Начальнік аддзела адукацыі Берасцейскага райвыканкама арыштаваны?

Супрацоўнікі райвыканкама альбо «хварэюць», альбо адмаўляюцца распавядаць пра калегу.

Пра затрыманне чыноўніка charter97.org паведаміла крыніца.

«Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Берасцейскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Цімашэнка быў арыштаваны проста ў працоўным кабінеце», - напісаў ён.

Журналіст charter97.org паспрабаваў атрымаць афіцыйны каментар, аднак на працы чыноўнік адсутнічае.

«Яго няма, ён на бальнічным. Тыдні два яго не будзе», - паведаміла сакратарка.

Кіраўнік справамі райвыканкама Ігар Марчук таксама ад каментароў адмовіўся.

«Я не ведаю, я толькі выйшаў з бальнічнага, працую першы дзень. Ніхто вам тут падрабязнасцяў ніякіх не скажа», - адказаў ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках