3 траўня 2024, Пятніца, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт беларускіх тавараў у Расею скараціўся на $1 мільярд

2
Экспарт беларускіх тавараў у Расею скараціўся на $1 мільярд

Экспарт дзесяці асноўных беларускіх тавараў у Расею ў студзені-лістападзе 2014 у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 скараціўся на мільярд даляраў.

Пра гэта сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі, піша БелаПАН.

Экспарт трактароў і седлавых цягачоў знізіўся на 172,5 млн даляраў, малака і вяршкоў - на 166 млн даляраў, грузавых аўтамабіляў - на 145,9 млн даляраў, шын - на 117,8 млн.

Таксама істотна паменшыўся экспарт у РФ машын для ўборкі сельгаскультур (на 88,7 млн даляраў), металапрадукцыі - сталёвых пруткоў (на 83,3 млн).

Пастаўкі каўбас і аналагічных прадуктаў з мяса скараціліся на 70,4 млн даляраў, свініны - на 60,8 млн даляраў.

Разам з гэтым зафіксаванае зніжэнне экспарту ў Расею тэлевізараў і аўтобусаў.

У лістападзе 2014 у параўнанні з кастрычнікам валютныя паступленні (выручка) ад экспарту беларускіх тавараў у Расею знізілася на 266,8 млн даляраў да 1 млрд 76,2 млн даляраў.

На думку экспэртаў, зніжэнне валютных паступленняў ад экспарту беларускіх тавараў у Расею абумоўлена шэрагам прычын, у першую чаргу паскарэннем тэмпаў дэвальвацыі расейскага рубля ў чацвёртым квартале 2014 года, у выніку чаго экспартная выручка Беларусі ў даляравым выражэнні стала змяншацца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках