3 траўня 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі скардзяцца на адсутнасць у крамах гародніны і садавіны

34
Менчукі скардзяцца на адсутнасць у крамах гародніны і садавіны

Куды з буйных сталічных маркетаў дзеліся імпартная гародніна і садавіна і ці вернуцца яны на прылаўкі?

Гэта паспрабавалі высветліць журналісты «Комсомольской правды в Беларуси».

- Яшчэ нядаўна агародніны ў краме было ў дастатку, была магчымасць выбраць прыгожую зеляніну і па выгаднай цане. Але пасля святаў асартымент імкліва збяднеў. Цяпер купляць прыходзіцца, што прыйдзецца. Зайшла нядаўна - памідораў няма! У скрынях ляжыць пару штук. Зеляніны мала, а зімой патрэбныя вітаміны, - здзіўленая пастаянная пакупніца крамы MART INN у Каменнай Горцы Таццяна Ігнацьеўна.

- За пакупкамі звычайна забягаю ў гіпермаркет ProStore на праспекце Дзяржынскага. Гэта самая буйная крама ў раёне. Купіць можна ўсё і адразу. Але ў пятніцу ўвечары купіць у краме прыгожыя грушы, не гнілыя мандарыны і мяккія спелыя памідоры для салаты я не змагла. Крыўдна, - распавядае яшчэ адна наведвальніца крамы.

Такія скаргі прыйшлі ў рэдакцыю і на крамы ў Сухарава, і на Трактарным заводзе, і ў Чыжоўцы, і ў Фрунзенскім раёне. У асноўным менчукі скардзіліся на недахоп імпартных тавараў - кабачкоў, баклажанаў, памідораў, сельдэрэя, садавіны і ўпадабаных міксаў з зелянінай. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што ў час нашага апытання знайшліся і тыя, хто на дэфіцыт зеляніны ў крамах не скардзіцца. Маўляў, усяго на прылаўках у багацці, як і заўсёды.

Каб разабрацца, чаму ў крамах то густа, то пуста, журналісты датэлефанаваліся ў Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Менгарвыканкама.

- Сітуацыю з наяўнасцю прадуктаў у крамах мы маніторым штодня. І пакуль ніякіх праблем з імпартнымі гароднінай і садавінай зафіксавана не было, - кажа начальніца аддзела нарыхтовак і рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі Ала Сяргеева. - Перамовы з імпарцёрамі мы вядзем кожны дзень, цяпер у крамы яны завозяць тую ж прадукцыю, што і раней. Ніякага звужэння асартыменту няма. Больш за тое, у іх для гэтага няма перадумоў. У некаторых пазіцыях з 28 снежня Менгандлю дазволіў ім павысіць цэны, так што перабояў з пастаўкамі не прагназуем.

Як мы высветлілі, найбуйнейшымі імпарцёрамі гародніны-садавіны ў менскія крамы з'яўляюцца некалькі кампаній. Частка з іх забяспечвае таварам сваю ж сетку крам. Астатнія працуюць з заказчыкамі. У адной з іх пагадзіліся патлумачыць сітуацыю.

- Пакуль праблем з пастаўкамі няма, возім тое ж, што і раней. Але нам вядома, што многія пастаўшчыкі, якія раней абслугоўвалі свае сеткі крам, прыкрыліся, - кажа спецыяліст кампаніі-імпарцёра. - Даляр вырас, закупляць тавар стала нявыгадна. А кошты падняць на іх няма магчымасці. Натуральна, людзі адчулі недахоп тавараў... У нас жа заказаў парадкам дадалося. Заяўкі сталі прыходзіць нават ад тых фірмаў, з якімі раней працавалі раз у месяц. Здавалася б, шанец падзарабіць і прывозіць больш. Аднак мы, як і раней, завозім па 20 фур з гароднінай-садавінай у дзень. Прывезці больш няма ні магчымасці, ні жадання. Сітуацыя на рынку занадта нестабільная, мы рызыкуем вылецець у мінус.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках