3 траўня 2024, Пятніца, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінадукацыі прызнала парушэнне закона

2
Мінадукацыі прызнала парушэнне закона

Міністэрства адукацыі прызнала факты парушэння закона пры фармаванні складу саветаў універсітэтаў Беларусі.

Такі адказ з ведамства атрымаў юрыст Алег Граблеўскі. 11 лістапада 2014 года ён падаў заяву ў пракуратуру з просьбай правесці пракурорскую праверку аб захаванні квот пры фармаванні саветаў універсітэтаў Беларусі, піша «Беларуская праўда».

Пры адсутнасці поўнай інфармацыі наконт усіх беларускіх ВНУ, юрыст прывёў факты што да некалькіх ВНУ. Напрыклад, у экалагічным універсітэце імя Сахарава з 37 чальцоў савета ўніверсітэта толькі адзін з'яўляецца студэнтам. Між тым, паводле беларускага заканадаўства, колькасць студэнтаў у савеце ўніверсітэта не можа быць меншай за 25%.

Грамадскі Балонскі камітэт, МПГ «Студэнцкая Рада», Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» прэзентавалі другі этап маніторынгу за верасень-кастрычнік 2014 года. Паводле вынікаў вывучэння сітуацыі ў 16 беларускіх ВНУ адкрыты спіс савета ўніверсітэта падаў толькі БДУ: паводле стану на 1 студзеня 2013 года ў савет універсітэта ўваходзілі 10 студэнтаў (з 97 чальцоў савета). Нягледзячы на тое, што поўны спіс чальцоў савета ўніверсітэта БДУ даступны на сайце, норма прадстаўніцтва, вызначаная законам, не выконваецца.

У астатніх універсітэтах ў найлепшым выпадку на сайце можна знайсці інфармацыю аб тым, што савет універсітэта існуе (Гарадзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт). Пры гэтым спісу савета ўніверсітэта няма, але спісы саветаў факультэтаў ёсць. На многіх сайтах няма нават згадкі пра такі орган. Напрыклад, не гледзячы на тое, што ў Статуце Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь савет акадэміі ёсць, на сайце пра яго няма ніякай інфармацыі.

Праз месяц Алег Граблеўскі не атрымаў адказу з пракуратуры, таму ператэлефанаваў туды сам. У пракуратуры вусна паведамілі, што ў адпаведнасці з падведамнасцю зварот перанакіравалі ў Міністэрства адукацыі. У 20-х чыслах снежня, не атрымаўшы адказу з Мінадукацыі, юрыст сам ператэлефанаваў у міністэрства і даведаўся, што яно працягнула тэрміны адказу на зварот да 24 снежня. Хоць закон адназначна вызначае месячны тэрмін для адказу на звароты грамадзян - 11 снежня.

Мінадукацыі ў выніку адказала на зварот юрыста 23 снежня, адказ апошні атрымаў у 10 чыслах студзеня: чыноўнікі адправілі адказ звычайным, а не заказным лістом, у сувязі з чым у Алега Граблеўскага ўзніклі сумневы, што ён наогул атрымае адказ.

«Міністэрства адукацыі прызнала парушэнні пры фармаванні саветаў універсітэтаў і абяцала ў бліжэйшай перспектыве выправіць памылкі. Мінадукацыі тлумачыць сітуацыю, якая склалася ў міжсесійны перыяд: частка студэнтаў сышла з саветаў, а новыя проста не паспелі ўліцца ў калектыў, - распавёў Алег Граблеўскі. - Фармальнае парушэнне закона ёсць. Можна праявіць прынцыповасць і патрабаваць ад пракуратуры прыцягнуць вінаватых да адказнасці, але першапачаткова мы такой задачы не ставілі. Таму мы цяпер паўсталі перад выбарам: караць тых, хто правініўся або паверыць на слова?»

Як вядома, Беларусь употай падала паўторную заяўку на ўваходжанне ў Балонскі працэс і Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА), нават не зрабіўшы працу над памылкамі. Пры ўзроўні акадэмічных свабодаў, інстытуцыйнай аўтаноміі і студэнцкага ўдзелу ў кіраванні вышэйшай адукацыяй, якія сталі падставай для адмовы ў разглядзе папярэдняй заяўкі ў 2012 годзе, шанцаў у Беларусі няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках