3 траўня 2024, Пятніца, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра таннее да даляра да дзевяцігадовага мінімуму

3
Еўра таннее да даляра да дзевяцігадовага мінімуму

Курс знізіўся да 1,1801 даляра за еўра.

Курс еўра да даляра зніжаецца ў аўторак да дзевяцігадовага мінімуму на засцярогах інвестараў, што Еўрапейскі Цэнтрабанк (ЕЦБ) пачне праграму выкупу дзяржаўных аблігацый ужо на наступным тыдні, сведчаць звесткі з таргоў.

Паводле стану на 14,25 (менскі час) курс еўра да даляра зніжаўся да 1,1801 даляра за еўра з 1,1835 даляра за еўра. Раней падчас таргоў ён абрынаўся да 1,1754 даляра за еўра - мінімальнага значэння са снежня 2005 года, паведамляе РІА «Новости».

Курс даляра да ены павялічваўся да 118,50 ены за даляр з 118,36 ены за даляр на папярэднім закрыцці. Індэкс даляра (курс даляра да кошыка шасці валют краін - асноўных гандлёвых партнёраў ЗША) рос на 0,09% - да 92,16 пункта.

Інвестары асцерагаюцца, што ЕЦБ пачне выкуп дзяржаблігацый на фоне слабага аднаўлення эканомікі і боязі дэфляцыі ў еўразоне. У інтэрв'ю нямецкай штотыднёвай газеце Die Welt чалец праўлення ЕЦБ Бенуа Керэ (Benoit Coeure) заявіў, што рэгулятар можа прыняць пастанову 22 студзеня.

Раней у панядзелак падчас сустрэчы ў Вене чалец рады кіраўнікоў банка Эвальд Навотны (Ewald Nowotny) заклікаў палітыкаў сур'ёзна паставіцца да пагрозы дэфляцыі ў еўразоне і не затрымліваць адказ з пачаткам праграмы колькаснага змякчэння.

На курс валюты ўплывае таксама прагноз Goldman Sachs. На думку ягоных аналітыкаў, да студзеня 2017 еўра можа дасягнуць парытэту з далярам, а да студзеня 2018 - абрынуцца да 90 цэнтаў за еўра. Банк таксама адзначыў, што эканоміка ЗША працягвае расці высокімі тэмпамі ў чаканні падвышэння працэнтнай стаўкі ФРС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках