3 траўня 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакет дакументаў для вядзення бізнэсу пераклалі на беларускую мову

3
Пакет дакументаў для вядзення бізнэсу пераклалі на беларускую мову

Асацыяцыя Еўрапейскага бізнэсу пераклала дзесяць найважнейшых дакументаў.

Як паведамілі charter97.org, арганізацыя ініцыявала стварэнне рабочай групы для перакладу на беларускую мову пакета тыповых дакументаў, неабходных для вядзення бізнэсу. Прынамсі, экспэртамі падрыхтаваны пераклад дзесяці найбольш патрэбных дакументаў: акту выкананых работ, даверанасці, дамовы камісіі, дамовы куплі-продажу, дамовы на вырабленне паслуг, загаду аб прыёме на працу, пратаколу, працоўнай дамовы, рахунку-фактуры і статута.

У распрацоўцы беларускіх тыповых юрыдычных дакументаў узялі ўдзел Алена Анісім, Вераніка Мазуркевіч, кампанія «Праўны пераклад» і інтэрнэт-агенцтва перакладаў Lingva-BY.

«У 2014 годзе Асацыяцыя Еўрапейскага бізнэсу распачала курсы дзелавой беларускай мовы. Слухачы першага набору падчас заняткаў узнялі пытанне аб тым, што прыватным кампаніям не хапае дакументаў на беларускай мове, каб весці справаводства. Таму Асацыяцыя ініцыявала стварэнне рабочай групы з філолагаў і юрыстаў, якія падрыхтавалі пераклад дзесяці тыповых дакументаў, што найбольш часта выкарыстоўваюцца.

У далейшым спадзяемся пашырыць гэты пакет: створаная працоўная група гатовая вычытваць пераклады ад слухачоў другога набору курсаў, на які цяпер адбываецца запіс, і ад іншых кампаній, якія вядуць або збіраюцца весці справаводства па-беларуску», - паведамілі ў Асацыяцыі.

Спампаваць дакументы можна тут.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках