3 траўня 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз памылку чыноўнікаў з людзей патрабавалі ўдвая больш за прыватызацыю

15
Праз памылку чыноўнікаў з людзей патрабавалі ўдвая больш за прыватызацыю

У Чашніках (Віцебская вобласць) прыватызацыйны кошт кватэры перавышаў сапраўдны ў 2 разы.

Як паведаміла БелТА пракурор аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Марына Рыжова, завышэнне кошту выяўленае падчас праверкі.

Устаноўлена, што згодна з пастановай Чашніцкага райвыканкама сям'і ў складзе трох чалавек была дазволеная прыватызацыя чатырохпакаёвай кватэры ў Чашніках. У адпаведнасці са зробленымі разлікамі і актам ацэнкі, кошт названай кватэры склаў Br331,6 млн.

Вывучэнне матэрыялаў прыватызацыі паказала, што пры разліках кошту дадзенага жылога памяшкання ацэначнай камісіяй быў няправільна ўжыты індэкс змянення кошту будаўніча-мантажных работ, а таксама не былі ўлічаныя асобныя характарыстыкі прыватызаванай кватэры (вышыня столяў і інш.). У сувязі з гэтым пракуратура апратэставала пастанову аб прыватызацыі.

Паўторная ацэнка названага жылога памяшкання паказала, што сапраўдны кошт кватэры складае недзе Br165 млн.

Паводле вынікаў вывучэння пастаноў аб прыватызацыі Сенненскага выканкаму ў студзені 2015 года пракуратура вобласці вынесла 7 пратэстаў. Адначасова ў райвыканкам накіраванае прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб прыватызацыі жылых памяшканняў, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічалі, у якім пастаўленае пытанне аб дысцыплінарнай адказнасці вінаватых асоб.

Марына Рыжова падкрэсліла, што няправільная ацэнка аб'ектаў нерухомасці, якія падлягаюць прыватызацыі - самае распаўсюджанае з выяўленых парушэнняў.

Усяго за мінулы год і мінулы перыяд 2015 года паводле вынікаў праверак выканання заканадаўства аб прыватызацыі жылых памяшканняў органамі пракуратуры вобласці ў тэрытарыяльныя гаррайвыканкамы ўнесена 16 прадстаўленняў і прынесены 21 пратэст на пастанову аб прыватызацыі.

Пракуратурай вобласці ў Віцебскі аблвыканкам унесенае прадстаўленне, паводле вынікаў разгляду якога за дапушчаныя парушэнні заканадаўства да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 38 службовых асоб.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках