3 траўня 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO ўмацуе свае сілы ў краінах Балтыі

NATO ўмацуе свае сілы ў краінах Балтыі

NATO мае намер праводзіць больш вучэнняў у рэгіёне Балтыйскага мора.

У адказ на нарошчванне прысутнасці расейскіх войскаў у Калінінградскай вобласці NATO мае намер праводзіць больш вучэнняў у рэгіёне Балтыйскага мора, заявіў у аўторак камандуючы сухапутнымі сіламі альянсу ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў, паведамляе BBC.

Словы генерала прагучалі ў той жа дзень, што і заява начальніка расейскага генштаба Валерыя Герасімава, які паведаміў, што Расея ўмацуе войскі ў Крыме, Калінінградзе і Арктыцы.

"У 2015 годзе асноўныя намаганні мінабароны будуць сканцэнтраваныя на павышэнні баявых магчымасцей Узброеных сіл, нарошчванні баявога складу ў адпаведнасці з планамі вайсковага будаўніцтва. Асаблівая ўвага будзе надавацца групоўкам ў Крыме, Калінінградскай вобласці і Арктыцы", - сказаў у аўторак начальнік расейскага генштаба.

Як падкрэсліў Філіп Брыдлаў, у праграму вучэнняў войскаў NATO будзе ўнесена некалькі паправак. "На першым этапе змены будуць тычыцца не колькасці [вучэнняў], а кампаноўкі іх так, каб лепш падрыхтаваць нашыя сілы і дазволіць дзяржавам-сябрам альянсу працаваць разам як [адзіная] сіла NATO, але мы разглядаем і магчымасці павелічэння колькасці вучэнняў", - цытуе Reuters камандуючага сухапутнымі сіламі альянсу ў Еўропе, які наведаў базу НАТО ў Шчэціне на паўночным захадзе Польшчы.

У дачыненні да іншых рэгіёнаў, Філіп Брыдлаў адзначыў, што Расея прадаўжае аказваць дапамогу сепаратыстам на ўсходзе Украіны, што робіць слабымі шанцы на новыя мірныя перамовы.

"Так, было зацішша, але не было ніякага зацішша ў забеспячэнні [сепаратыстаў] боепрыпасамі, у падрыхтоўцы і арганізацыі войскаў на ўсход ад лініі [узброенага] канфлікту, - падкрэсліў камандуючы NATO. - Гэтая дзейнасць прадаўжаецца, што выклікае заклапочанасць".

У сярэдзіне снежня ў Калінінградскай вобласці прайшлі маштабныя вучэнні расейскіх войскаў Заходняй вайсковай акругі. Яны прадаўжаліся на працягу пяці дзён, і ў іх сярод іншага былі задзейнічаныя аператыўна-тактычныя комплексы "Іскандэр".

На працягу апошніх двух гадоў Расея правяла некалькі поўнамаштабных вайсковых вучэнняў, "праверак", як кажуць расейскія афіцыйныя асобы - у тым ліку на мяжы з Украінай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках