5 траўня 2024, Нядзеля, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягор Філіпенка дэбютаваў у складзе гішпанскай «Малагі»

1
Ягор Філіпенка дэбютаваў у складзе гішпанскай «Малагі»

Беларускі абаронца Ягор Філіпенка няўдала дэбютаваў у складзе гішпанскага клуба.

Футбалісты «Малагі» ў матчы ў адказ 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Гішпаніі прайгралі на выездзе «Леванте» з лікам 2:3. Былы футбаліст барысаўскага БАТЭ выйшаў на поле на 65-й хвіліне гульні, замяніўшы аргентынца Маркаса Анхелеры. Дагэтуль госці вялі з лікам 2:0, а ў астатні гульнявы час прымудрыліся прапусціць 3 галы, прычым як мінімум у адным з іх быў вінаваты Ягор Філіпенка, піша БелТА.

У чвэрцьфінал ўсё ж такі прабілася «Малага», якая ў хатнім паядынку перамагла сапернікаў з «сухім» лікам 2:0. Наступным матчам, у якім можа згуляць Ягор Філіпенка, будзе сустрэча 19-га тура гішпанскага першынства, у якой «Малага» 18 студзеня згуляе ў гасцях у «Севілі». Пасля 18 праведзеных гульняў «Малага» займае 7-е месца сярод 20 каманд вышэйшага дывізіёна, набраўшы 31 бал (9 перамог, 4 нічыі, 5 паразаў; розніца мячоў - 22-18). Лідэр тут мадрыдскі «Рэал», у якога 43 балы, «Барселона» адстае на 1 бал, у мадрыдскай «Атлетыцы» 38 балаў, а ў «Севіллі» 36 заліковых балаў.

Што тычыцца розыгрышу Кубка караля, то яшчэ адным чвэрцьфіналістам разам з «Малага» напярэдадні стаў барселонскі «Эспан’ёл», што адолеў па суме двух паядынкаў «Валенсію» - 1:2 (у гасцях) і 2:0 (дома).

Астатнія паўторныя сустрэчы 1/8 фіналу кубкавага розыгрышу адбудуцца 14 і 15 студзеня:

«Рэал» - «Атлетыка» - вынік першага матчу 0:2;

«Эльчэ» - «Барселона» - 0:5;

«Рэал Сосьедад» - «Вільярэал» - 0:1;

«Хетафе» - «Альмера» - 1:1;

«Севілля» - «Гранада» - 2:1;

«Атлетык» - «Сельта» - 4:2.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках