5 траўня 2024, Нядзеля, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч абвешчаны ў міжнародны вышук паводле справы аб растраце $27 мільёнаў

11
Януковіч абвешчаны ў міжнародны вышук паводле справы аб растраце $27 мільёнаў

Экс-прэзідэнт Украіны абвешчаны ў міжнародны вышук.

Віктара Януковіча падазраюць у растраце бюджэтных сродкаў у суме 220 млн грыўняў (прыкладна $27 млн на момант учынення меркаванага злачынства), вылучаных на стварэнне сеткі спецсувязі, высвятліў РБК.

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць крыніцы ў кіраўніцтве МУС Украіны і ў асяроддзі Януковіча, а таксама дзеючы дэпутат Вярхоўнай рады.

У панядзелак міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў пра абвяшчэнне ў вышук экс-прэзідэнта краіны Віктара Януковіча, а таксама былых прэм'ер-міністра і міністра фінансаў Мікалая Азарава і Юрыя Колабава.

У чым менавіта абвінавачваюцца ўкраінскія чыноўнікі, што ўцяклі з краіны, Авакаў не ўдакладніў.

У дасье Януковіча на сайце Інтэрпола паказана, што былы прэзідэнт Украіны адшукваецца паводле абвінавачвання ў прысваенні, растраце ўласнасці шляхам злоўжывання, учыненага ў асабліва буйных памерах ці арганізаванай групай. Гэтая фармулёўка на сайце Інтэрпола сустракаецца толькі ў дачыненні да грамадзян Украіны і адпавядае ч.5 арт.191 Крымінальнага кодэкса гэтай краіны. Аналагічныя абвінавачванні супрацоўнікі міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі пазначылі ў файлах былога прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава, экс-міністра фінансаў Юрыя Колабава і сябра назіральнага савета кампаніі «Укртелеком» Сяргея Дзеканя.

Заканадаўства Украіны за падобнае злачынства прадугледжвае пакаранне ад сямі да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Па падазрэнню ў якім менавіта злачынстве экс-прэзідэнт Украіны абвешчаны ў вышук, у базе звестак Інтэрпола не ўдакладняецца.

Раней міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі адмовілася аб'яўляць Януковіча ў вышук па абвінавачванні ў забойстве пратэстуючых на Майдане, спаслаўшыся на відавочны палітычны характар крымінальнай справы. Сяргей Лешчанка, дэпутат Вярхоўнай рады Украіны, заявіў РБК, што Віктар Януковіч быў абвешчаны ў вышук за «растрату і прысваенне сродкаў бюджэту ў асабліва буйных сумах». Са слоў Лешчанкі, экс-прэзідэнт Украіны санкцыянаваў «змены ў нацыянальным бюджэце Украіны з мэтай фінансавання будаўніцтва сістэмы спецыяльнай камунікацыі коштам у 220 млн грн ($27 млн)». Гэтую версію пацвярджае крыніца ў кіраўніцтве МУС Украіны і суразмоўца, блізкі да Януковіча.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках