5 траўня 2024, Нядзеля, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віза ў Арабскія Эміраты стала даражэйшай

3
Віза ў Арабскія Эміраты стала даражэйшай

З 1 студзеня 2015 іміграцыйная служба ААЭ павялічыла кошт за паслугі візавага сэрвісу (турыстычныя візы) на 11 даляраў з чалавека.

Калі дагэтуль віза ў Эміраты каштавала 70 даляраў, то цяпер яе кошт складае 81 даляр (у некаторых тураператараў кошт візы паводле новых тарыфаў складае 85 даляраў), піша «Турызм і адпачынак».

У кампаніі «Ваяжтур» паведамілі, што ўсе заяўкі, аформленыя і пададзеныя ў сістэму іміграцыі пазней за 31 снежня, былі аўтаматычна пералічаныя згодна з новым тарыфам.

Пры гэтым, на думку экспертаў, павелічэнне кошту візы ніяк не адаб'ецца на колькасці турыстаў.

«Не думаем, што падаражанне візы на 11 даляраў будзе для беларусаў крытычным, нават у выпадку, калі на адпачынак у Арабскія Эміраты выязджае сям'я з чатырох чалавек, - камэнтуюць у кампаніі «Вояжтур». - Кошт быў павялічаны не ў 2-3 разы, таму не даводзіцца казаць пра тое, што гэты факт пацягне за сабой якое-небудзь змяненне попыту».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках