5 траўня 2024, Нядзеля, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Услед за «Новой Волной» з Юрмалы сыходзіць расейскі КВЗ

32
Услед за «Новой Волной» з Юрмалы сыходзіць расейскі КВЗ

Расейскія фестывалі Клуба вясёлых і знаходлівых (КВЗ) «Голосящий КиВиН» і «Юрмалина» не адбудуцца сёлета ў латвійскім горадзе-курорце Юрмала.

Як інфармуе ТАСС, арганізатары афіцыйна скасавалі іх правядзенне ў канцэртнай залі «Дзінтары». Кіраўніцтва горада са шкадаваннем паставілася да гэтай пастановы, паведаміла прэс-служба Юрмальскай думы.

«У той жа час арганізатары папрасілі зарэзерваваць даты для правядзення гэтых мерапрыемстваў у Дзінтары налета», - праінфармавалі яны.

Пры гэтым, як адзначае мэрыя, арганізатары міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі «Новой Волной» пакуль не далі афіцыйнага паведамлення аб скасаванні канцэртаў у «Дзінтары» ў 2015 годзе.

«Вядома, шкада, што два мерапрыемствы, якія традыцыйна праводзяцца ў Юрмале летам, тут больш не будуць праходзіць. Але відавочна, што ў арганізатараў мерапрыемстваў гэта была адзіная пастанова ў той час, калі Расея знаходзіцца ў вельмі складанай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі. Думаю, усім зразумела, што гэта пытанне вялікай палітыкі», - сказаў мэр Юрмалы Гатыс Труксніс.

«Голосящий КиВиН» праводзіцца ў Юрмале з 1996 года. Раней прэзідэнт Міжнароднага саюза КВЗ Аляксандр Маслякоў паведаміў, што пастанова аб месцы правядзення фестывалю сёлета пакуль не прынятая.

Акрамя таго, 12 студзеня стала вядома, што конкурс «Новоя Волна», які цягам многіх гадоў таксама праводзіўся ў Юрмале, будзе цяпер праходзіць у Сочы. Да яго пераносу ў Расею арганізатараў падштурхнула тое, што латвійскія ўлады мінулым летам праз палітычныя матывы забаранілі ўезд на тэрыторыю сваёй краіны некалькім расейскім артыстам - Іосіфу Кабзону, Валерыі і Алегу Газманаву.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках