5 траўня 2024, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Бяроза: Ва Украіне гінуць лепшыя расейскія падраздзяленні

31
Юрый Бяроза: Ва Украіне гінуць лепшыя расейскія падраздзяленні

У аэрапорце Данецка складаная сітуацыя кожны дзень.

Пра гэта ў кулуарах Вярхоўнай Рады заявіў народны дэпутат ад «Народнага фронту» Юрый Бяроза, паведамляе Цензар.НЕТ.

«Я падкрэсліваю: кожны дзень такая сітуацыя. Таму, што там ідзе вайна. Некаторыя палітыкі выкарыстоўваюць гэта для ўзняцця свайго рэйтынгу», - заявіў ён, адзначыўшы, што ў аэрапорце былі сітуацыі больш складаныя, абстрэлы былі больш інтэнсіўныя: «Проста ўчора, нарэшце, за 270 дзён упершыню расейцы патрапілі ў гэтую вежу».

«Аэрапорт стаў сімвалам супраціву Украіны супраць Расеі. Расея заяўляе, што паміж намі нібыта няма вайны, але пры гэтым у аэрапорце гінуць лепшыя расейскія падраздзяленні», - заявіў Бяроза.

Фота: liga.net

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках