5 траўня 2024, Нядзеля, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне збіраюць Марш міру

5

У сацыяльных сетках актывісты распаўсюджваюць аб'явы аб правядзенні маршу міру на Майдане незалежнасці а 12:00 у нядзелю.

Народныя дэпутаты Украіны выступілі з ініцыятывай правесці ва Украіне і ў іншых краінах марш міру ў падтрымку загінулых ад тэрарызму грамадзян. Пра гэта на пасяджэнні Рады ў сераду, 14 студзеня паведамілі народныя дэпутаты ад Фракцыі Пятра Парашэнкі Дзмітрый Лубінецкі і кіраўнік Радыкальнай партыі Алег Ляшко, піша korrespondent.net.

У прыватнасці, прапануецца сабрацца на марш ў нядзелю, 18 студзеня. Таксама дэпутаты заклікалі прадстаўнікоў дыяспары сабрацца ў розных краінах блізу пасольстваў Расеі, выказваючы, такім чынам, мірны пратэст супраць тэрарызму ва Украіне.

На адкрыцці пасяджэння дэпутаты ўшанавалі хвілінай маўчання загінулых у выніку траплення снарада ў пасажырскі аўтобус у Данецкай вобласці. У чацвер 18 студзеня прапануецца правесці дзень жалобы па загінулых на Данбасе.

У сацыяльных сетках актывісты ўжо распаўсюджваюць аб'явы аб правядзенні маршу міру на Майдане незалежнасьці а 12:00 у нядзелю.

Нагадаем, 13 студзеня днём пад абстрэл каля вёскі Бугас пад Валнавахай трапіў аўтобус. У выніку загінулі 12 чалавек, 18 параненыя.

Раней баевікі паведамілі, што нібыта знішчылі ўкраінскі блокпост пад Валнавахай, дзе загінулі 11 чалавек, пазней паведамленне было выдаленае. Пасля гэтага сепаратысты заявілі, што не маюць дачынення да абстрэлу аўтобуса пад Валнавахай. У той жа час сілавікі і прэзідэнт Пётр Парашэнка абвінавацілі баевікоў у гібелі людзей пад Валнавахай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках