5 траўня 2024, Нядзеля, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі знайшлі забальзамаванае цела немаўляці

У Гомелі знайшлі забальзамаванае цела немаўляці

У адной з кватэр Гомеля 13 студзеня выяўленае забальзамаванае цела 3-месячнай дзяўчынкі.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта Беларусі.

Паводле факту смерці дзяўчынкі ўправа СК Гомельскай вобласці распачала крымінальную справу паводле ч.2 арт.139 (забойства заведама малалетняга) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Следчымі прымаецца вычарпальны комплекс следчых дзеянняў, накіраваны на высвятленне ўсіх абставінаў і прычын таго, што здарылася. У падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя маці дзяўчынкі, 1983 года нараджэння, і яе сужыцель, 1979 года нараджэння.

Падчас расследавання крымінальнай справы прызначаны комплекс судовых экспэртыз, у тым ліку гісталагічнае даследаванне, накіраванае на ўсталяванне дакладнай прычыны смерці немаўляці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках